ускра́ек, -ра́йку, мн.а́йкі, -ра́йкаў, м.

Крайняя частка якой-н. прасторы, край стала, ложка і пад.

У. лесу.

Сесці на ўскрайку ложка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускра́ек

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ускра́ек ускра́йкі
Р. ускра́йку ускра́йкаў
Д. ускра́йку ускра́йкам
В. ускра́ек ускра́йкі
Т. ускра́йкам ускра́йкамі
М. ускра́йку ускра́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ускра́ек, -ра́йку м. край;

у. ле́су — край ле́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускра́ек, ‑крайку, м.

Крайняя частка якой‑н. прасторы. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Колас. Касцы стаялі на ўскрайку дарогі і з жалем глядзелі на знясіленых людзей. Прокша. // Край стала, ложкі і пад. Алена падышла, села на ўскрайку Галінага ложка, загаварыла зноў. Марціновіч. Маша зноў пагладзіла яго белую галоўку, затым адышла і села каля процілеглага ўскрайку стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускра́ек м..

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ускра́ек Самы край, канец, ускраіна поля, лесу, берага ракі (БРС). Тое ж ускра́й (Нас., Слаўг.), ускрэм'е (Ст.-бел.), карёмачка (Слаўг.), ускра́іна (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ускра́й², -ю, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Тое, што і ускраек.

На ўскраі лесу.

Легчы на ў. лавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

outskirts

[ˈaʊtskɜ:rts]

n., pl.

1) ускра́ек -йку m., ускра́іна f. (напр. вёскі, ле́су)

2) прадме́сьце n.о́раду)

3) узьле́сьсе n., узьле́сак -ку m. (ускра́іна ле́су)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

акра́ек Край нізіны, ускраек лесу, берагавіна (Сал.). Тое ж акраёк. (Слаўг.).

ур. Акрайкі (балота) каля в. Яскавічы Сал.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

brzeg, ~u

м. бераг;

brzeg lasu — край (ускраек) лесу; узлессе;

brzeg sukni — бераг сукенкі;

złocone ~i książki — пазалочаны (залаты) абрэз кнігі;

pierwszy z ~u — першы з краю;

stać nad ~iem przepaści — стаяць на краі прорвы;

cicha woda ~i rwie — у ціхім балоце чэрці вядуцца; ціхая свіння глыбока рые

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)