усеславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усеславя́нскі усеславя́нская усеславя́нскае усеславя́нскія
Р. усеславя́нскага усеславя́нскай
усеславя́нскае
усеславя́нскага усеславя́нскіх
Д. усеславя́нскаму усеславя́нскай усеславя́нскаму усеславя́нскім
В. усеславя́нскі (неадуш.)
усеславя́нскага (адуш.)
усеславя́нскую усеславя́нскае усеславя́нскія (неадуш.)
усеславя́нскіх (адуш.)
Т. усеславя́нскім усеславя́нскай
усеславя́нскаю
усеславя́нскім усеславя́нскімі
М. усеславя́нскім усеславя́нскай усеславя́нскім усеславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усеславя́нскі всеславя́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усеславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае ўсе славянскія народы, мае значэнне для ўсяго славянства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Усеславянскі камітэт 3/359

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УСЕСЛАВЯ́НСКІ КАМІТЭ́Т Усеславянскі антыфашысцкі камітэт,

цэнтр міжнар. грамадска-паліт. і культ.-асв. слав. руху, які дзейнічаў на тэр. СССР у 1941—47. Утвораны 5.10.1941 паводле рашэння 1-га Усеслав. мітынгу (Масква, 8—11.8.1941). Мэты: устанаўленне сувязі з антыфаш. нац.-вызв. рухам Супраціўлення ў слав. краінах, з замежнымі прагрэс. (на погляд кіраўніцтва СССР) слав. арг-цыямі; збор і распаўсюджанне матэрыялаў і дакументаў пра барацьбу слав. народаў супраць фашызму і пра злачынствы ням.-фаш. акупантаў; садзейнічанне падрыхтоўцы і арганізацыі чэш., польскіх і інш. вайск. часцей, што фарміраваліся на тэр. СССР. Старшыня к-та — сав. ген.-лейт. А.​С.​Гундараў. Паводле Палажэння аб У.к. ад 6.4.1942, ён складаўся з Прэзідыума (у яго складзе Я.Купала) і 6 нац. секцый: рус. (кіраўнік А.М.Талстой), укр. (А.Е.Карняйчук), бел. (Я.Колас), польскай (В.Л.Васілеўская), чэш. (З.Неедлы), паўднёваслав. (Б.​Масларыч); бюро абслугоўвання слав. прэсы за мяжой; арганізац.-масавага аддзела. Дзейнасць У.к. падтрымлівалася кіраўніцтвам СССР, камуніст. і рабочымі партыямі слав. краін. З 1942 выдаваўся час. У.к. «Славяне» (1942—58). Формы работы к-та: агітацыя і прапаганда, арганізацыя Усеслав. антыфаш. мітынгаў у Маскве (4—5.4.1942, 9 і 16.5.1943, 14.3 і 6.4.1944) і радыёмітынгаў (больш за 70 у 1943—44), распаўсюджванне праз друк, у т. л. замежны, адозваў, зваротаў і інш. дакументаў, арганізацыя штотыднёвых радыёперадач на ўсе слав. краіны на ўкр., бел., польскай, чэш., славацкай, сербскай, харвацкай, славенскай і балг. мовах; наладжванне вечарын слав. культуры, лекцый, выставак, сустрэч з партызанамі і воінамі. К-т падтрымліваў сувязі са слав. арг-цыямі ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, краінах Лац. Амерыкі. У 1944—45 у вызваленых ад фашызму слав. краінах узніклі нац. слав. к-ты. Да канца 1945 У.к. устанавіў сувязі са 130 замежнымі слав. арг-цыямі. У снеж. 1946 у Бялградзе створаны новы міжнар. слав. цэнтр — Агульнаславянскі к-т, а У.к. у 1947 пераўтвораны ў Славянскі к-т СССР (скасаваны ў 1962, функцыі перададзены Сав. к-ту абароны міру).

т. 16, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

всеславя́нский усеславя́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ЗА САВЕ́ЦКУЮ БЕЛАРУ́СЬ»,

франтавая газета. Выдавалася з 11.7.1941 да кастр. 1942 на бел. мове палітупраўленнем Зах. фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэдактар М.​Ц.​Лынькоў. Была разлічана на бел. партызан і жыхароў акупіраванай тэрыторыі рэспублікі. Друкавала найб. важныя дакументы партыі і ўрада, звесткі пра падзеі на франтах, матэрыялы пра мужнасць бел. партызан, працоўны гераізм народа ў тыле ворага. На стар. газеты змешчаны творы Я.​Купалы, Я.​Коласа (арт. «Роднаму народу», вершы «Байцам-камсамольцам», «Смерць разбойнікам», «Абаронцам роднай зямлі»), П.​Броўкі, П.​Глебкі, К.​Крапівы, М.​Лынькова, П.​Панчанкі, М.​Танка, К.​Чорнага, а таксама вершы «Камсамолка-партызанка» Дз.​Беднага і «Дзед Талаш» А.​Суркова. Інфармавала пра 1-ы Усеславянскі мітынг у Маскве (жн. 1941) і выступленне на ім Я.​Купалы.

М.​Ф.​Шумейка.

т. 6, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

усе... (а таксама уся...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) адпавядае па значэнню займенніку увесь (уся), усе і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на ўсіх, напрыклад: усеагульны, усебаковы, а таксама сведчыць, што з’ява, прадмет, названыя азначальным словам, бяруцца ў аб’ёме чаго‑н., у межах чаго‑н. (адпавядае па значэнню слову «агульна...»), напрыклад: усенародны, усеславянскі, усесаюзны; 2) абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, напрыклад: усеўладны, уселітасцівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)