усебако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.

У. разгляд справы.

Усебакова (прысл.) абмеркаваць пытанне.

|| наз. усебако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усебако́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усебако́вы усебако́вая усебако́вае усебако́выя
Р. усебако́вага усебако́вай
усебако́вае
усебако́вага усебако́вых
Д. усебако́ваму усебако́вай усебако́ваму усебако́вым
В. усебако́вы (неадуш.)
усебако́вага (адуш.)
усебако́вую усебако́вае усебако́выя (неадуш.)
усебако́вых (адуш.)
Т. усебако́вым усебако́вай
усебако́ваю
усебако́вым усебако́вымі
М. усебако́вым усебако́вай усебако́вым усебако́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усебако́вы всесторо́нний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усебако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае, разглядае што‑н. з усіх бакоў. Эканамічная камісія Савета Нацыянальнасцей створана з мэтай далейшага паляпшэння народнага планавання і ўсебаковага ўліку запатрабаванняў саюзных рэспублік. «Звязда». Шырокія грамадскія функцыі беларускай мовы садзейнічалі яе ўсебаковаму развіццю, удасканаленню фанетыка-марфалагічнай сістэмы і сінтаксічнага ладу, узбагачэнню слоўнікавага саставу і выпрацоўцы разнастайных стыляў. Суднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усебако́ва прысл., усебако́вы állseitig, állerseitig; áusführlich (падрабязны); gründlich (грунтоўны);

усебако́ва адукава́ны чалаве́к ein víelseitig [állseitig] gebíldeter Mensch;

усебако́вае абмеркава́нне éine állseitige [gründliche, ins Éinzelne géhende] Erörterung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

всесторо́нний усебако́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вычарпа́льны, -ая, -ае.

Усебаковы, поўны, закончаны.

В. адказ.

Вычарпальна (прысл.) вывучыць пытанне.

|| наз. вычарпа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усёахо́пнасць, ‑і, ж.

Поўны, усебаковы ахоп. Усёахопнасць з’яў рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

all-round [ˌɔ:lˈraʊnd] adj. усебако́вы, разнаста́йны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мнагагра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

М. камень.

2. перан. Рознабаковы, усебаковы.

М. талент.

|| наз. мнагагра́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)