Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Усакіна (в., Клічаўскі р-н) 1/216; 5/582 (к.); 6/30 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛНІНЬШ Альберт Пятровіч (н. 30.9.1928, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1958). Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (да 1988; з 1976 кіраўнік арх. майстэрні). Асн. работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (1963—67), праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага (1965—75), Сяменча Жыткавіцкага (1970—78), Сноў Нясвіжскага (1970—80), Расна Камянецкага (1975—80) р-наў; комплексны праект в.Усакіна Клічаўскага і пас. Жамчужны Баранавіцкага (абодва 1979—85) р-наў; мемарыял Вязень-Сялец у Клічаўскім р-не (1985). Аўтар тэарэт. работ па пытаннях архітэктуры і капітальнага буд-ва на вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́КІНСКІ МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ КО́МПЛЕКС,
філіял Клічаўскага краязнаўчага музея лесу. Адкрыты 9.511985 за 500 м на ПнУ ад в.Усакіна Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., якая ў Вял.Айч. вайну была цэнтрам базіравання кіраўніцтва Клічаўскай партызанскай зоны. Пл. 10 км² (2002). Складаецца (скульпт. А.Калніньш) з мемар. знака ў гонар Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б і штаба ваенна-аператыўнай групы партыз. злучэнняў, брацкіх могілак са Сцяной Памяці з імёнамі 400 загінуўшых сав. воінаў і партызан, партыз. лагера (жылыя і штабныя зямлянкі, хлебапякарня, друкарня, калодзеж-журавель, кухня, медпункт), помніка «Расколатая хата» ў памяць знішчаных акупантамі ў жн. 1942 разам з жыхарамі і неадроджаных пасля вайны вёсак Вязень і Сялец.