уры́мсціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уры́мшчуся уры́мсцімся
2-я ас. уры́мсцішся уры́мсціцеся
3-я ас. уры́мсціцца уры́мсцяцца
Прошлы час
м. уры́мсціўся уры́мсціліся
ж. уры́мсцілася
н. уры́мсцілася
Загадны лад
2-я ас. уры́мсціся уры́мсціцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уры́мсціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уры́мсціцца сов., разг. угомони́ться, успоко́иться, утихоми́риться;

дзе́ці до́ўга не маглі́ ўры́мсціцца — де́ти до́лго не могли́ угомони́ться (успоко́иться, утихоми́риться)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уры́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑мсціцца; зак.

Разм. Супакоіцца, угаманіцца. [Зося:] — А каб ты ведаў, Рыгор, як я цябе чакала! Проста ўрымсціцца не магла... Гартны. [Маці:] — Што з яе [Надзі] толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму не ўрымсціцца, чаго ёй трэба? Галавач. [Эма:] Летась спалілі гумно, Можа, сяголета зноў.. Новую нашу абору? Хіба ж урымсціцца вораг? Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)