Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАПАЧАТКО́ВЫЯ КАНТО́НЫ,
прынятая ў гістарычнай л-ры назва трох швейц. кантонаў — Швіца, Уры і Інтэрвальдэна, якія ў 1291 аб’ядналіся ў т.зв. «вечны саюз» для барацьбы з Габсбургамі. Кантоны абавязаліся аказваць адзін аднаму дапамогу супраць знешняга ворага, адмаўляліся прымаць на службовыя пасады немясц. асоб, дзеля разбору ўнутр. спрэчак увялі сістэму трацейскага суда. Саюз П.к. стаў пачаткам утварэння Швейц. канфедэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДРАТ (ням. Landrat ад Land зямля, краіна + Rat парада, дарадчык),
1) у Расіі ў 1713—19 саветнік ад дваран павета пры губернатару (у кіраванні губерняй удзельнічала калегія з 8—12 Л.). У 1719 Л. заменены ваяводамі, якія прызначаліся ўрадам.
2) У ФРГ кіраўнік органа мясц. кіравання.
3) Назва заканад. органа ў некаторых кантонах і паўкантонах Швейцарыі (Гларус, Уры, Базель-Ланд, Нідвальдэн, Апенцэль-Інерадэн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́НДЭРБУНД (ням. Sonderbung асобы саюз),
саюз 7 кансерватыўна-каталіцкіх кантонаў Швейцарскага саюза (Люцэрн, Фрыбур, Цуг, Уры, Швіц, Унтэрвальдэн, Вале) у 1845—48. Супрацьстаяў імкненню пратэстанцкіх кантонаў да цэнтралізацыі і правядзення ліберальных рэформ, дамагаўся вяртання ў Швейцарыю езуітаў і адкрыцця іх кляштараў, шукаў падтрымкі ў Аўстрыі. Рашэнне федэральнага парламента аб роспуску З. прывяло да грамадз. вайны (пачалася 4.11.1847), у выніку якой З. пацярпеў паражэнне. 12.9.1848 уведзена новая ліберальная канстытуцыя, паводле якой Швейцарыя ператварылася ў адзіную саюзную дзяржаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́рка ’хітрэц, жулік’ (Яўс.), рус.арг.у́рка ’жулік, злодзей’, укр.арг.у́рка, урка́ч ’злодзей’. Магчыма, цюркскага паходжання, параўноўваюць з казах.ӱры, каракалп.уры ’злодзей’ (Горбач, Арго, 24), аднак не выключана магчымасць этымалагізацыі на мясцовай глебе; параўн. вурну́ць ’украсці’ (парнае да незафіксаванага *вура́ць?) (гл.).