уругва́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уругва́йскі уругва́йская уругва́йскае уругва́йскія
Р. уругва́йскага уругва́йскай
уругва́йскае
уругва́йскага уругва́йскіх
Д. уругва́йскаму уругва́йскай уругва́йскаму уругва́йскім
В. уругва́йскі (неадуш.)
уругва́йскага (адуш.)
уругва́йскую уругва́йскае уругва́йскія (неадуш.)
уругва́йскіх (адуш.)
Т. уругва́йскім уругва́йскай
уругва́йскаю
уругва́йскім уругва́йскімі
М. уругва́йскім уругва́йскай уругва́йскім уругва́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕНЕДЭ́ЦІ (Benedetti) Марыо (н. 14.9.1920, г. Паса-дэ-лос-Торас, Уругвай),

уругвайскі пісьменнік, літ.-знавец, публіцыст. Ліраэпічнай накіраванасцю адметныя зб-кі вершаў «Непазбыўны пярэдадзень» (1945), «Вершы за канторкай» (1958), «Будзённыя паэмы», «Пазнанне айчыны» (абодва 1963), «Блізкая блізкасць» (1965), «Штодзённае» (1979). Сац.-маральная праблематыка ў раманах «Хто з нас» (1953), «Перадышка» (1960), «Дзякуй за аганёк» (1965, рус. пер. 1969), «Дзень нараджэння Хуана Анхеля» (1971), зб-ках апавяданняў «Гэтай раніцай» (1949), «Апошняе падарожжа і іншыя апавяданні» (1951), «Жыхары Мантэвідэо» (1959), «Смерць і іншыя сюрпрызы» (1968), п’есах «Вы, напрыклад» (1957), «Рэпартаж» (1958), «Туды і назад» (1963), «Пэдра і капітан» (1979). Аўтар кн. літ.знаўчых і крытычных прац «Марсель Пруст і іншыя нарысы» (1951), «Уругвайская літаратура — стагоддзе дваццатае» (1963), «Геній і постаць Хасэ Энрыке Радо» (1966) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — [Стихи] // Поэты Уругвая. М., 1974;

Рассказы. М., 1977.

І.​Л.​Лапін.

т. 3, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)