ура́рцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ура́рцкі ура́рцкая ура́рцкае ура́рцкія
Р. ура́рцкага ура́рцкай
ура́рцкае
ура́рцкага ура́рцкіх
Д. ура́рцкаму ура́рцкай ура́рцкаму ура́рцкім
В. ура́рцкі (неадуш.)
ура́рцкага (адуш.)
ура́рцкую ура́рцкае ура́рцкія (неадуш.)
ура́рцкіх (адуш.)
Т. ура́рцкім ура́рцкай
ура́рцкаю
ура́рцкім ура́рцкімі
М. ура́рцкім ура́рцкай ура́рцкім ура́рцкіх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ура́рцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўрартаў, які належыць, уласцівы ім. Урарцкая мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́ртский ист. ура́рцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРМІ́Р-БЛУР, Кармірблур (арм. чырвоны ўзгорак),

узгорак на левым беразе р. Раздан, на зах. ускраіне г. Ерэван. У 1936 на К.-Б. знойдзены ўрарцкі клінапіс з імем цара Русы, сына Аргішці II (7 ст. да н.э.). У выніку археал. раскопак у 1939—70 на ўзгорку адкрыта цытадэль, а вакол узгорка — рэшткі горада Тэйшэбаіні. Выяўлены багаты матэрыял пра гаспадарку і культуру стараж. дзяржавы Урарту. Цытадэль разбурана ў пач. 6 ст. да н.э. мясц. плямёнамі, якія імкнуліся скінуць урарцкі прыгнёт, і скіфамі, што далучыліся да іх.

т. 8, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)