ура́злівасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ура́злівасць
Р. ура́злівасці
Д. ура́злівасці
В. ура́злівасць
Т. ура́злівасцю
М. ура́злівасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ура́злівасць ж. чувстви́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ура́злівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан уразлівага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́злівы, -ая, -ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што-н.; такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі.

У. чалавек.

Уразлівае сэрца.

|| наз. ура́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vulnerability [ˌvʌlnərəˈbɪləti] n. (to) рані́масць, ура́злівасць, безабаро́ннасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уязви́мость ура́злівасць, -ці ж.; сла́басць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uczuciowość

ж. чуллівасць; уразлівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ánfälligkeit f - пада́тлівасць, успрыма́льнасць, схі́льнасць; ура́злівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МЕНІНГІ́Т (ад грэч. mēninx мазгавая абалонка),

запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозга ў чалавека і жывёл. Паміж людзей найчасцей хварэюць дзеці, сярод жывёл — сабакі і коні. М. адрозніваюць па ўзбуджальніку (вірусны, бактэрыяльны, грыбковы, сіфілітычны і інш.), цячэнні (востры, падвостры, хранічны), характары змен спіннамазгавой вадкасці (гнойны і серозны). Гнойны М. часцей выклікаюць менінгакокі (60—70%), серозны — вірусы паратытнай інфекцыі, энтэравірусы і інш. Адрозніваюць першасны М. (самастойная хвароба) і другасны — ускладненні туберкулёзу, атыту і інш. Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным шляхам, таксама водным, аліментарным, праз укусы насякомых (залежыць ад віду ўзбуджальніка). Прыкметы: т-ра цела 39—40 ℃, моцны галаўны боль, ірвота, уразлівасць да гукаў, святла, характэрная поза хворых (адкінутая назад галава), парушэнне прытомнасці (да беспрытомнасці), сутаргі; пры гнойным М. — гемарагічная высыпка на скуры. Лячэнне тэрапеўтычнае. На Беларусі вял. ўклад у вывучэнне М. зрабілі В.А.Лявонаў, П.Л.Новікаў, І.​А.​Карпаў.

А.​А.​Астапаў.

т. 10, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

czułość

ж.

1. чуллівасць, чуласць;

2. уразлівасць;

3. пяшчота, пяшчотнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)