Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дупляна́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Дуплаваты. Стары дуплянаты ясакар як бы самой прыродай яшчэ з незапомных часоў упісаны ў каралінскі пейзаж.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАСКА́ЛЯ ТЭАРЭ́МА,
адна з асн. тэарэм праектыўнай геаметрыі, паводле якой ва ўсякім шасцівугольніку, які ўпісаны ў канічнае сячэнне (эліпс, гіпербалу, парабалу), пункты перасячэння 3 пар процілеглых старон (ці іх прадаўжэнняў) ляжаць на адной прамой, якая наз. прамой Паскаля. Сфармулявана Б.Паскалем (1639) і разам з Брыяншона тэарэмай устанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
Да арт.Паскаля тэарэма: A1A2...A6 — зоркападобны шасцівугольнік, упісаны ў эліпс; PP′ — прамая Паскаля.