упрыты́к, прысл. (разм.).

Шчыльна прымыкаючы, ушчыльную.

Пуня стаіць у. да хлява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыты́к

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
упрыты́к - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упрыты́к нареч., разг. вприты́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрыты́к, прысл.

Разм. Блізка, без прамежку, шчыльна прымыкаючы да чаго‑н. Моцныя дубовыя дошкі, без адзінай шчылінкі, збітыя ўпрытык, апаясвалі сядзібу хутара. Лупсякоў. Стол быў пастаўлены насупраць акна, упрытык да падаконніка; на стале стаяла гліняная паліваная ваза з пажухлымі кветкамі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрыты́к прысл. разм. dicht aneinánder; eng;

яны́ сядзе́лі ўпрыты́к sie sáßen eng zusámmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вприти́рку нареч., разг. ушчыльну́ю; (впритык) упрыты́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вприты́к нареч., разг. упрыты́к; (вплотную) усуты́ч, шчы́льна, шчы́тна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стыкава́нне, ‑я, н.

Спец. Злучэнне, змацаванне двух канцоў, краёў чаго‑н., падведзеных упрытык адзін да другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТЭРМІ́ТНАЯ ЗВА́РКА,

зварка, пры якой для нагрэву выкарыстоўваецца энергія гарэння тэрміту.

Робіцца спосабамі: прамежкавага ліцця, пры якім злучэнне ажыццяўляецца запаўненнем зазору паміж дэталямі расплаўленым металам (выкарыстоўваецца пры вырабе зварна-літых і зварна-каваных канструкцый вял. сячэння); упрытык, калі цеплата шлаку і расплаўленага металу ідзе на нагрэў да пластычнага стану металу дэталей, што зварваюцца, а злучэнне дэталей робіцца прыкладаннем сціскальнага намагання (выкарыстоўваецца для зваркі труб, правадоў, рэек і інш.); камбінаваным (для зваркі рэек).

т. 16, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Насу́тыч Упрытык, вельмі блізка’ (ТС). Са спалучэння прыназоўніка на і назоўніка сутыч, параўн. сутычка ’сутыкненне’ ад су‑тыкицца, гл. тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)