упрыгажэ́нне, -я, н.

1. гл. упрыгожыць.

2. мн. -і, -яў. Прадмет для аздаблення каго-, чаго-н.

Ляпныя ўпрыгажэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыгажэ́нне

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. упрыгажэ́нне
Р. упрыгажэ́ння
Д. упрыгажэ́нню
В. упрыгажэ́нне
Т. упрыгажэ́ннем
М. упрыгажэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упрыгажэ́нне

‘прадмет’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. упрыгажэ́нне упрыгажэ́нні
Р. упрыгажэ́ння упрыгажэ́нняў
Д. упрыгажэ́нню упрыгажэ́нням
В. упрыгажэ́нне упрыгажэ́нні
Т. упрыгажэ́ннем упрыгажэ́ннямі
М. упрыгажэ́нні упрыгажэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упрыгажэ́нне ср. (предмет) украше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрыгажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожыць.

2. Прадмет для аздаблення каго‑, чаго‑н. // Мастацкае аздабленне чаго‑н. (скульптура, барэльеф, роспіс, вышыўка і пад.). [Рама] з грукатам упала, кавалкі ляпных упрыгажэнняў, дробна застукаўшы, пакаціліся па падлозе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрыго́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што чым.

Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, зрабіць прыгажэйшым, ярчэйшым.

У. сукенку вышыўкай.

У. жыццё каму-н. (перан.).

|| незак. упрыго́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упрыго́жванне, -я, н.

|| наз. упрыгажэ́нне, -я, н. і упрыго́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыго́жанне ср., см. упрыгажэ́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрыго́жанне, -я, н.

1. гл. упрыгожыць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што і упрыгажэнне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акра́са, -ы, ж. (разм.).

1. Аздоба, упрыгажэнне.

Слова — а. мастацкага твора.

2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраска.

Заправіць страву акрасай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГЛО́РЫЯ (ад лац. gloria упрыгажэнне, арэол),

аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе каляровых кольцаў вакол ценю назіральніка (ці прадмета, што знаходзіцца каля яго), калі цень падае на воблака або слой туману. Часта назіраецца ў гарах (калі воблака знаходзіцца ніжэй назіральніка) ці ў час палётаў над воблакамі. Абумоўлена дыфракцыяй святла на кроплях вады. Колеры ў глорыі: унутры блакітны, звонку чырвоны.

т. 5, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)