Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
упо́тайку, прысл.
Разм. Тое, што і употай. На вечары засталася толькі моладзь. Сярод яе была нават адна сама па сабе прывабная дзяўчына Вера Іжыцкая, з заняпалага дваранскага роду. Лабановіч употайку наглядаў за ёю.Колас.Аўстра замілавана глядзела на .. [Каспара]. «Не, не можа быць, каб такі хаваў нешта ўпотайку ад мяне».Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
схава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Пакласці так, каб нельга было знайсці; змясціць у патаемным месцы. На эмтээсаўскі двор прыгналі першы і пакуль што адзіны трактар, які ў пачатку вайны схаваў у лесе Кастусь Серада.Шахавец.У гэты ж дзень я схадзіў у лес, нарэзаў арэхавых вудзільнаў і схаваў іх за варыўнёй.Ляўданскі.// Прыкрыць што‑н. Адвярнуўшыся, моцна плакала Зіна. Яна схавала твар у хустку, каб не чуваць было рыданняў.Няхай.//перан. Не даць магчымасці каму‑н. заўважыць што‑н.; утаіць што‑н. (пачуцці, думкі і пад.). Схаваць радасць. Схаваць трывогу. Схаваць хваляванне. □ Употайку горка ён [Мікітка] плакаў, Каб слёзы схаваць ад людзей.Колас.Чаго ж маўчыш, сыночак? Што з табою? Ад маці не схаваеш дум сваіх.Прыходзька.
2. Пакласці, прыбраць куды‑н. для захаванасці. [Данік] узяў залатоўку, схаваў яе ў сумцы, тады ўжо сеў за стол і падсунуў да сябе місу з крупнікам.Брыль.[Арына] схавала ў шафу падарунак і заспяшалася на кухню.Карпаў.Сцёпка акуратненька злажыў Аленчын ліст і схаваў.Колас.// Даць чаму‑н. належнае месца. Дзед .. схаваў зброю за пояс.Лынькоў.— Маўчы, распусніца! — пані схавала ў сумачку люстэрка.Бажко.
3. Зрабіць нябачным, засланіўшы сабой. Дажджлівая заслона схавала ўсе горы.Маўр.Я нам няма ні шляхоў, ні дарог, Асака іх схавала і мох.Астрэйка.У паветры стаяла парнасць, хоць сонца ўжо схавалі хмары.Марціновіч.Хутка паварот дарогі схаваў постаці лыжнікаў ад вачэй настаўнікаў.Шыловіч.
4. Даць прыстанішча таму, хто хаваецца ад праследавання. Іх [разведчыкаў] .. шукалі ды так і не знайшлі толькі таму, што іх схавала старая жанчына.Брыль.Цяжка параненага Зыгмунта сябры схавалі ў маёнтку пані Касцялоўскай.Якімовіч.
5. Прыкрыць, засцерагчы ад чаго‑н. Схаваць ад рэзкага ветру. □ Як хутка дождж прагрымеў! Я не паспеў дабегчы нават — Цябе схаваць пад кроны дрэў, Пад іх аховаю ласкавай.Танк.
•••
Схаваць пад крыло — акружыць увагай, праявіць клопат аб кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тайна, таемны, тайком, употай, употайкі, потай, потайкі, потайкам, патайком, патаемна, патайна, патаёма, употайку, стоена, ціха, цішком, скрыта, скрытна, крадком, украдкам, украдкай, падпольна, сакрэтна, нелегальна, канспірацыйна, канфідэнцыяльна; ціхачом, ціхом, украдкі, украдне, шыта-крыта, па-зладзейску (разм.); сціха, пакрыёма (абл.) □ пад сакрэтам, між намі, паміж намі, у душы, у думках, з вока на вока, за вочы, на вуха, ціхай сапай
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)