уплы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уплыву́ уплывё́м
2-я ас. уплыве́ш уплывяце́
3-я ас. уплыве́ уплыву́ць
Прошлы час
м. уплы́ў уплылі́
ж. уплыла́
н. уплыло́
Загадны лад
2-я ас. уплыві́ уплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час уплы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уплы́ць сов., см. уплы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уплы́ць,

гл. уплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уплы́сці і уплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак., у што.

Заплысці ўнутр.

У. ў заліў.

У пакой уплыла жанчына (перан.).

|| незак. уплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уплы́сці і уплы́ць, уплыву, уплывеш, уплыве; уплывём, уплывяце; пр. уплыў, уплыла, ‑ло; заг. уплыві; зак.

1. Заплысці ўнутр. Лодка ўплыла ў бухту.

2. перан. Плаўна ўвайсці куды‑н. У пакой не ўвайшла, а як бы ўплыла, заняўшы палавіну яго, Сяргеева гаспадыня. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вплыть сов., прям., перен. уплы́сці, уплы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уплыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уплысці, уплыць.

уплыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіць уплыў; уздзейнічаць на каго‑, што‑н. Тое, што на паэзію Купалы і Коласа ўплывала народная творчасць, яе паэтыка, заўважана і даказана нашай крытыкай даўно. Навуменка. [Алесь:] — Машыны, брат, не толькі маюць фізічную сілу, яны яшчэ здольны ўплываць і па розум людзей. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wpłynąć

wpłyn|ąć

зак.

1. уплыць;

2. паўплываць;

3. бух. паступіць;

~ęła kwota — паступіла сума

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)