2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упамяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны і -ну́ты; зак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым або са злуч. «што».
Назваць, закрануць мімаходам у размове, пры пералічэнні.
У. чыё-н. імя.
У. пра даўняе здарэнне.
|| незак.упаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз.упаміна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.) іупамі́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).
Тое, што і упамінанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упамі́нак, -нку м., разг., см.упаміна́нне
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упамі́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і упамінанне. У Марыі кальнула пад сэрцам ад упамінку пра гэтага «дзядзю».Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́менка ’назва па імені’; ’упамінанне’ (Нас.). Ад выменовываць, выменяць з дапамогай суф. ‑ка.