Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
упадзе́ннеср. впаде́ние; см. упада́ць 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упадзе́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. упадаць (у 2 знач.).
2. Месца зліцця дзвюх рэк. Узнік .. [Полацк] тут, пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну, на зручным водным шляху з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, у далёкія-далёкія часы як адзін з цэнтраў усходнеславянскага племені — крывічоў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадзе́ннен.геагр. (ракі) Mündung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
упада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Уцякаць, улівацца (пра раку).
Сож упадае ў Днепр.
2.за кім-чым. Даглядаць каго-, што-н. (разм.).
Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.
3.за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).
У. за дзяўчынай.
|| наз.упадзе́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РУСЕ́ЦКІ Баляслаў (Міхаіл Юрый) Канутавіч (23.11.1824, Рым — 31.1.1913),
жывапісец, графік. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў бацькі К.Русецкага, Пецярбургскай АМ (1843—50). Пасля 1853 жыў у Парыжы і Італіі, з пач. 1860-х г. — у Вільні, Гродне, Беластоку, маёнтку Янавічы на Беласточчыне. Працаваў пераважна ў жанры партрэта, пісаў пейзажы, кампазіцыі на рэліг. тэмы. У пач. 20 ст. ўдзельнічаў у афармленні перыяд. выданняў на Беларусі. Сярод твораў: «Жаночы партрэт» (1850), «Партрэт сенатара Навасільцава з сынам», «Партрэт Карповіча» (абодва 1851), «Партрэт Паўлоўскага», аўтапартрэт (абодва 1852), «Партрэт генерала Бібікава» (1854), «Партрэт жанчыны ў белым», алегарычная кампазіцыя «Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» (1853), алтарная карціна «Св. Казімір» (1857) для фарнага касцёла ў Гродне. Выканаў шэраг фрэскавых размалёвак у касцёлах Гродна і ў Турчанах (Беласточчына).
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX—начала XX в. Мн., 1974.