уні́зіць, -іжу, -ізіш, -ізіць; -іжаны; зак., каго (што).

Паставіць каго-н. у прыніжальнае становішча; зняважыць.

У. падначаленага.

|| незак. уніжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уні́зіцца, -іжуся, -ізішся, -ізіцца.

У. да абману; незак. уніжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уніжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уні́зіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уні́жу уні́зім
2-я ас. уні́зіш уні́зіце
3-я ас. уні́зіць уні́зяць
Прошлы час
м. уні́зіў уні́зілі
ж. уні́зіла
н. уні́зіла
Загадны лад
2-я ас. уні́зь уні́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час уні́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уні́зіць сов. уни́зить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уні́зіць, уніжу, унізіш, унізіць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у прыніжанае становішча; зняважыць. — А ты, брат, мяне ўнізіў... Вазьмі грошы!.. — зароў .. [Чаркашын] раптам, на ўвесь лес, аж адгалоскі пайшлі. Пташнікаў. [Юрка] спытаўся яшчэ раз і зразумеў: яго чуюць, але маўчаць, бо хочуць унізіць і за нешта адпомсціць. Карпаў. [Генерал:] — Не хвалюйцеся! Вось я.. якраз і хацеў сказаць. Лена Азаронак асталася Ленай Азаронак! Нішто не ўнізіла яе! Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніжэ́нне, -я, н.

1. гл. унізіць.

2. Тое, што прыніжае, зневажае чалавека, яго годнасць.

Цярпець у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прини́зить сов. прыні́зіць, уні́зіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уни́зить сов. уні́зіць, знява́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да унізіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uniżyć

зак. унізіць, панізіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уні́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад унізіць.

2. у знач. прым. Такі, якога ўнізілі, зганьбілі; прыгнечаны горам, бядою.

3. у знач. прым. Які выражае ўніжэнне, сведчыць аб уніжэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)