умасці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. умашчу́ умо́сцім
2-я ас. умо́сціш умо́сціце
3-я ас. умо́сціць умо́сцяць
Прошлы час
м. умасці́ў умасці́лі
ж. умасці́ла
н. умасці́ла
Загадны лад
2-я ас. умасці́ умасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час умасці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

умасці́ць I сов., разг.

1. умости́ть, вы́мостить, устла́ть;

у. даро́гу — умости́ть (вы́мостить, устла́ть) доро́гу;

2. (уложить) вмести́ть;

усё ўмасці́ць на воз — всё умости́ть (вмести́ть) на воз

умасці́ць II сов., карт. попа́сть в масть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умасці́ць, умашчу, умосціш, умосціць; зак.

1. што. Разм. Вымасціць паверхню чаго‑н. (каменем, дрэвам і пад.). У парыжскі брук умошчаны акрываўленыя камяні Бастыліі. Рамановіч.

2. што. Разм. Змясціць што‑н. на невялікім месцы. Умасціць усе рэчы на воз. □ [Блішчыха:] — Можа павячэраеце з дарогі... — І ля місы з агуркамі ўмасціла цёмную пляшку. Кухараў. Падушкі, хоць і непатрэбна было іх столькі, умасціў [Аўсянік] усе чатыры. Васілевіч.

3. перан.; каго. Абл. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. [Скуратовіч] узяў сабе замуж панскую ахмістрыню, а сваю сястру ўмасціў к пані пакаёўкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад умасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. умошчваць — умасціць і умошчвацца — умасціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умости́ть сов., разг.

1. (вымостить) умасці́ць; (камнем) вы́брукаваць;

2. (уложить) умасці́ць;

всё умости́ть на один воз усё ўмасці́ць на адзі́н воз;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́шчаны разг.

1. умощённый, вы́мощенный, у́стланный;

2. вмещённый;

1, 2 см. умасці́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́шчваць несов., разг.

1. ума́щивать, выма́щивать, устила́ть;

2. (укладывать) вмеща́ть;

1, 2 см. умасці́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уладкаваць, уладзіць, прыладзіць; прыстроіць, устроіць, умасціць, прымасціць, умясціць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)