уло́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. у што. Папасці ў непрыемнае становішча з-за промаху, памылкі.

У. ў бяду.

2. у каго. Закахацца.

У. ў дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уло́пацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уло́паюся уло́паемся
2-я ас. уло́паешся уло́паецеся
3-я ас. уло́паецца уло́паюцца
Прошлы час
м. уло́паўся уло́паліся
ж. уло́палася
н. уло́палася
Загадны лад
2-я ас. уло́пайся уло́пайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уло́паўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уло́пацца сов., прост., в разн. знач. вло́паться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уло́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Папасці ў непрыемнае становішча, бяду.

2. Закахацца ў каго‑н. — Ого, — не сцярпеў Цімка, — ці не ўлопаўся ты ў каго? Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вло́паться сов., прост. укляпа́цца, уло́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rinfallen*

аддз. vi(s) папа́сціся, укляпа́цца, уло́пацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

закахацца, улюбіцца; утрэскацца, укляпацца, улопацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)