Уласныя імёны 10/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Уласныя ваганні 1/22, 592; 2/538; 3/196; 10/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Уласныя абаротныя сродкі, гл. Абаротныя сродкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УЛА́СНЫЯ ВАГА́ННІ,

тое, што свабодныя ваганні.

т. 16, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛА́СНЫЯ ХВА́ЛІ,

тое, што нармальныя хвалі.

т. 16, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛА́СНЫЯ ІМЁНЫ,

словы або спалучэнні слоў, што служаць для вылучэння прадмета думкі з раду падобных, яго індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі.

Да У.і. адносяцца: уласныя асабовыя імёны, мянушкі ці побытавыя імёны, якімі мясц. жыхары называюць сваіх суседзяў за характэрныя рысы ў іх абліччы, паводзінах (Мільгу́н, Кашміро́вы, Сту́па); псеўданімы, пад якімі выступаюць пісьменнікі, артысты і інш. У.і. лічацца мянушкі свойскіх жывёл (Бялю́сь, Рагу́ля); тапонімы — назвы населеных пунктаў, рэгіёнаў, адм.-тэр. адзінак (По́лацк, Радашко́вічы, Старо́е Сяло́, Гро́дзеншчына, Белару́сь); геагр. аб’ектаў (А́льпы, Лы́сая гара, Саха́ра, Пале́ская нізі́на, Грэнла́ндыя, Чо́рнае мо́ра, Фі́нскі залі́ў, На́рач, Нёман); астранамічныя назвы (Вене́ра, Вялі́кая Мядзве́дзіца, Мле́чны Шлях); назвы трансп. сродкаў, марак машын («Амкадо́р-Іка́рус», «Аўдзі»), назвы т-ваў, прадпрыемстваў, выдавецтваў (т-ва «Спарта́к», выдавецтва «Белару́ская Энцыклапе́дыя»), назвы органаў друку, твораў л-ры і мастацтва (газ. «Літарату́ра і маста́цтва», час. «По́лымя», раман «На ро́станях», кінафільм «Перамо́га», карціна «Бурлакі на Во́лзе») і інш. У.і. уласціва адназначнасць. Яны найб. дакладна выконваюць функцыю наймення. У.і. вывучаюць анамастыка, антрапаніміка, тапаніміка і інш.

Літ.:

Никонов В.А. Имя и общество. М., 1974;

Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974;

Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа. Мн., 1990.

М.​Р.​Суднік.

т. 16, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ула́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ула́сны ула́сная ула́снае ула́сныя
Р. ула́снага ула́снай
ула́снае
ула́снага ула́сных
Д. ула́снаму ула́снай ула́снаму ула́сным
В. ула́сны (неадуш.)
ула́снага (адуш.)
ула́сную ула́снае ула́сныя (неадуш.)
ула́сных (адуш.)
Т. ула́сным ула́снай
ула́снаю
ула́сным ула́снымі
М. ула́сным ула́снай ула́сным ула́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Свабодныя ваганні, гл. Уласныя ваганні

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

noun [naʊn] n. ling. назо́ўнік;

a common noun агу́льны назо́ўнік;

Proper nouns begin with a capital letter. Уласныя назоўнікі пішуцца з вялікай літары.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЙКАНІ́МІКА (ад грэч. oikos жыллё + onyma імя),

раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў.

т. 1, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)