Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
БАРТАШО́Ў (Макар Уласавіч) (20.9.1909, г. Жлобін — 7.2.1948),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парушы́на, ‑ы, ж.
Маленькая часцінка чаго‑н.; парушынка. Мікіта Уласавіч стаяў збоку і толькі часта-часта маргаў вейкамі, нібы ў вочы яму трапіла нейкая парушына.Шуцько.
•••
Быць парушынай у вокугл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі. Мікіта Уласавіч стаяў збоку і толькі часта-часта маргаў.., нібы ў вочы яму трапіла нейкая парушына.Шуцько.Юрка маўчаў, толькі неяк жаласліва маргаў вачыма.Кулакоўскі.
2. Падаваць знак каму‑н. рухам павек, падморгваць. Пан Забжэцкі маргаў [дзецям] з-за стала, ківаў, пагражаў, маўляў: «Я вам пакажу!»Сабаленка.
3.перан. Тое, што і міргаць (у 2 знач.). Лямпачка маргае. Газоўка маргае.
4.перан.Разм. Упускаць зручны момант; зяваць. Лета год корміць: нельга марнавацца, маргаць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)