Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ула́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станоўча вырашыцца, ажыццявіцца.
Справа ўладзілася.
2. Уладкавацца, асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для існавання; размясціцца, прыстроіцца.
У. на кватэры.
У. з харчаваннем.
3. Паступіць на работу, вучобу, службу і пад., заняць якое-н. месца, становішча (разм.).
У. на працу.
|| незак.ула́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.ула́джванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ула́дзіццасов.
1. ула́диться;
спра́ва ўла́дзілася — де́ло ула́дилось;
2.разг. устро́иться, поступи́ть;
у. на слу́жбу — устро́иться (поступи́ть) на слу́жбу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ула́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Станоўча вырашыцца, ажыццявіцца; дайсці да ладу, наладзіцца. І нечакана лёгка ўсё ўладзілася як лепш не трэба.Скрыган.Анатоль .. пачаў развясельваць земляка: — Не бяры так блізка да сэрца, можа, яшчэ ўсё ўладзіцца і сыдзецеся зноў.Пальчэўскі.Думкі кожнага яшчэ беглі наўздагон за сябрамі .. Што іх чакае? Як уладзіцца іх лёс? ..Машара.// Ліквідавацца (пра непаразуменні). Уладзіўся канфлікт.
2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для існавання; уладкавацца. Уладзіцца на кватэры. Уладзіцца з харчаваннем. □ У другім лісце Ліда напісала, што перайшла ў інтэрнат, і папрасіла грошай. Трэба ж было ўладзіцца на новым месцы.Чарнышэвіч.Зямлі пясчанай колькі хочаш, Будуйся, дзе табе зручней, Дзе болей вабіць твае вочы, Ты толькі ўладзіцца ўмей.Колас.// Размясціцца, прыстроіцца. Разаслаўшы плашчы на пясок, мы [турысты] таксама ўладзіліся на пляжы ля самага беражка прыбою.Лынькоў.Людзі ўцякалі. Хто паспеў сесці на цягнік, хто ўладзіўся на машыну, хто ішоў пехатою, закінуўшы на плечы хатуль.Арабей.
3.Разм. Паступіць на работу, вучобу, службу і пад., заняць якое‑н. месца, становішча. [Янку] хацелася сумленна ўладзіцца на працу, быць бліжэй да універсітэта.Асіпенка.Быў [бацька] і за кур’ера, і за швейцара, і за вартаўніка, а пасля ўладзіўся на хлебазавод, дзе і працаваў экспедытарам аж да пенсіі.Васілёнак.Ліда Данілава ўладзілася прасавальшчыцай сена на адной з .. фуражных баз.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́дзіцца sich régeln, in Órdnung kómmen*; sich légen (супакоіцца);
усё ўла́дзіласяálles hat sich in Wóhlgefallen áufgelöst
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ула́дитьсяула́дзіцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обла́дитьсяпрост.ула́дзіцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перамало́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ме́лецца; зак.
Здрабніцца ў муку.
Перамелецца — мука будзе (прыказка: усё пройдзе, уладзіцца, усе непрыемнасці забудуцца).
|| незак.перамо́лвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ула́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дауладзіцца.
2.Зал.да уладжваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́иться
1.ула́дзіцца; (наладиться) нала́дзіцца; (прийти в порядок) упара́дкавацца;