Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Балбу́ка падскурная нарасць на целе або на кары дрэва’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.) балбу́ка ’тс’. Утварэнне (з аугментатыўным суфіксам ‑ука) ад асновы балб‑ (не вельмі яснага паходжання, параўн. балбе́рка), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмы́хаць ’мыць бялізну’ (расон., Шатал.), жма́хаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. жмы́хать ’тс’, укр. жминка́ти, жма́кати ’тс’, славац. žmýkať ’тс’, славен. žmikati ’сціскваць (у тым ліку вінаград, сыр, бялізну)’, žmúlja ’пральная дошка’. Ад. прасл. *žьm‑ (гл. жаць 2) з суфіксамі ‑уха‑, ‑аха‑ (Слаўскі, SR, 1, 76) ці ‑ука‑ ўтварыліся дзеясловы з абазначэннем дэфарміруючага сцісквання; магчыма, менавіта на гэта ўказваў экспрэсіўны суфікс. Параўн. рус. жмакать ’неахайна сціскваць’, серб.-харв. жми̏кати ’выціскваць’ і інш. У гаворках адбывалася семантычная спецыялізацыя: пераход да ’праць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)