І́НДЭКС УЗРО́ЎНЮ ЖЫЦЦЯ́,
паказчык, што адлюстроўвае якасныя адносныя змены матэрыяльнага дабрабыту, сац. і культ. кошту ўмоў жыцця насельніцтва ў сувязі са зменамі цэн на тавары і паслугі. Вызначаецца даходамі насельніцтва, якія падзяляюцца на сукупныя, намінальныя, распараджальныя, канчатковыя, рэальныя. Абагульняльным паказчыкам узроўню жыцця насельніцтва, задавальнення яго матэрыяльных і духоўных патрабаванняў з’яўляюцца рэальныя даходы насельніцтва, што характарызуюць колькасць матэрыяльных даброт, якія набыты на гэтыя даходы і выкарыстоўваюцца ў выніку атрымання платных і бясплатных паслуг. Іх узровень залежыць ад памераў канчатковых даходаў насельніцтва, што атрымліваюцца за пэўны прамежак часу (сукупных даходаў за вылікам з іх падаткаў, розных грашовых збораў, узносаў і інш. абавязковых плацяжоў) і цэн на прадметы спажывання і паслугі. Пры росце даходаў і нязменным узроўні цэн рэальныя даходы насельніцтва павялічваюцца, а пры нязменным памеры даходаў і росце цэн зніжаюцца. Змяненне ўзроўню рэальных даходаў насельніцтва вымяраецца індэксам рэальных даходаў насельніцтва, які вызначаецца суадносінамі памераў гадавых рэальных даходаў насельніцтва ў цэнах базіснага перыяду. У выпадках, калі грашовыя расходы насельніцтва на пакупку тавараў, аплату паслуг павялічваюцца больш хуткімі тэмпамі, чым рэальныя даходы, мае месца рост цэн і, як вынік, зніжэнне І.у.ж. Павелічэнне расходаў на падтрыманне фіксаванага ўзроўню жыцця выклікае неабходнасць прыняцця кампенсацыйных мер, што выяўляецца ў індэксацыі даходаў. Гл. таксама Індэкс кошту жыцця.
У.Р.Залатагораў.
т. 7, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узро́вень
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
узро́вень |
узро́ўні |
| Р. |
узро́ўню |
узро́ўняў |
| Д. |
узро́ўню |
узро́ўням |
| В. |
узро́вень |
узро́ўні |
| Т. |
узро́ўнем |
узро́ўнямі |
| М. |
узро́ўні |
узро́ўнях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сутарэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падвал; падзямелле.
Майстэрня знаходзілася ў сутарэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўпадва́л, ‑а, м.
Памяшканне пад першым паверхам, размешчанае часткова ніжэй узроўню зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.
Дасыпаць да якога-н. узроўню ўсё, многае або дасыпаць якую-н. колькасць чаго-н. ва ўсё, многае.
П. мяшкі збожжам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі.
П. для бульбы.
2. Артыкул на ўсю ніжнюю частку газетнага ліста.
|| прым. падва́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«Валдай» (самапісец узроўню вады) 3/470
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
далі́цца, ‑ліецца і ‑льецца; зак.
Льючыся, дайсці да якога‑н. узроўню, мяжы; дацячы (пра вадкасці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапі́сец, ‑пісца, м.
Вымяральны прыбор, які аўтаматычна запісвае свае паказанні. Самапісец ціску. Самапісец узроўню вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазіметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто займаецца вызначэннем узроўню, дозы радыеактыўнага выпрамянення. Дазіметрыст атамнага рэаптара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)