узды́біць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узды́блю узды́бім
2-я ас. узды́біш узды́біце
3-я ас. узды́біць узды́бяць
Прошлы час
м. узды́біў узды́білі
ж. узды́біла
н. узды́біла
Загадны лад
2-я ас. узды́б узды́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час узды́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Узняць на дыбкі. [Ельскі] сустрэўся са Сцяпанам. Па момант нібы зжахнуўся ад яго фігуры волата, а пасля ўздыбіў каня. Пестрак.

2. Падняць угору, падняць дыбам. Над сажалкай, уздыбіўшы ваду, імкліва пранёсся віхор і затрашчаў у каноплях. Ракітны. Міхалькоў з групаю адважных і ўжо вопытных падрыўнікоў так уздыбіў сваімі ўзрывамі шлях, што прывесці яго да ладу гітлераўцам будзе не так лёгка. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узды́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уздыбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узды́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уздыбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)