узгадня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узгадня́ю узгадня́ем
2-я ас. узгадня́еш узгадня́еце
3-я ас. узгадня́е узгадня́юць
Прошлы час
м. узгадня́ў узгадня́лі
ж. узгадня́ла
н. узгадня́ла
Загадны лад
2-я ас. узгадня́й узгадня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узгадня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узгадня́ць несов., в разн. знач. согласо́вывать; см. узгадні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узгадня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да узгадніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгадні́ць, узгадня́ць in Éinklang bríngen*, in Überéinstimmung bríngen*; ko¦ordiníeren vt (планы і г. д.); veréinbaren vt (з кім-н. mit D); schlíchten vt (прымірыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узгадні́ць, -гадню́, -го́дніш, -го́дніць; -го́днены; зак.

1. што і што з чым. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым-н.

У. дзеянні.

У. гадавы план з дырэктарам.

2. што з кім. Абмеркаваўшы, выпрацаваць адзіную думку наконт чаго-н., атрымаць згоду на што-н.

У. пытанне з начальствам.

|| незак. узгадня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. узгадне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узгадне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узгадняць — узгадніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгадня́цца несов., страд. согласо́вываться; см. узгадня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые‑н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. □ Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сообразо́вывать несов., книжн. узгадня́ць, пагаджа́ць; см. сообразова́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узгадне́нне ср., в разн. знач. согласова́ние; см. узгадня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)