узве́дзены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узве́дзены узве́дзеная узве́дзенае узве́дзеныя
Р. узве́дзенага узве́дзенай
узве́дзенае
узве́дзенага узве́дзеных
Д. узве́дзенаму узве́дзенай узве́дзенаму узве́дзеным
В. узве́дзены (неадуш.)
узве́дзенага (адуш.)
узве́дзеную узве́дзенае узве́дзеныя (неадуш.)
узве́дзеных (адуш.)
Т. узве́дзеным узве́дзенай
узве́дзенаю
узве́дзеным узве́дзенымі
М. узве́дзеным узве́дзенай узве́дзеным узве́дзеных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узве́дзены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узве́дзены узве́дзеная узве́дзенае узве́дзеныя
Р. узве́дзенага узве́дзенай
узве́дзенае
узве́дзенага узве́дзеных
Д. узве́дзенаму узве́дзенай узве́дзенаму узве́дзеным
В. узве́дзены (неадуш.)
узве́дзенага (адуш.)
узве́дзеную узве́дзенае узве́дзеныя (неадуш.)
узве́дзеных (адуш.)
Т. узве́дзеным узве́дзенай
узве́дзенаю
узве́дзеным узве́дзенымі
М. узве́дзеным узве́дзенай узве́дзеным узве́дзеных

Кароткая форма: узве́дзена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узве́дзены

1. в разн. знач. взведённый, возведённый;

2. возведённый;

3. возведённый, произведённый;

4. мат. возведённый;

1-4 см. узве́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воздви́гнутый збудава́ны, паста́ўлены, узве́дзены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взведённый

1. узве́дзены;

2. узня́ты, падня́ты; см. взвести́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возведённый

1. (о здании) збудава́ны, пабудава́ны, паста́ўлены; узве́дзены;

2. (о глазах, руках и т. п.) узня́ты, падня́ты;

3. в др. знач. узве́дзены;

4. (приписанный напрасно) книжн. узве́дзены; см. возвести́ 1, 2, 4, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗЭ́ЙДЭЛЬ (Іван) (Іаган Георг; ? — пасля 1787),

бел. архітэктар. У 1764—67 кіраваў буд-вам Рундальскага палаца (узведзены ў 1736—40 у стылі барока каля г. Баўска, Латвія, арх. В.​Растрэлі). У 1777—86 Магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778—84 пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлена забудова гал. плошчы горада — Губернатарскай. У 1774—75 стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губ.: Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкай і саляной крам для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.

т. 7, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАМАСКО́ЎСКІ ТРО́ІЦКІ САБО́Р,

помнік украінскага драўлянага дойлідства 18 ст. ў г. Новамаскоўск Днепрапятроўскай вобл. Узведзены ў 1773—81 дойлідам А.​Паграбняком. Храм крыжападобны ў плане, 9-часткавы, увянчаны 9 купаламі з заломамі. У 1888 перабудаваны. У інтэр’еры выкарыстаны унікальны прыём вышыннага раскрыцця ўнутр. прасторы.

т. 11, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫ́СКАЎСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР МІСІЯНЕ́РАЎ помнік архітэктуры позняга барока ў в. Лыскава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Першы драўляны касцёл засн. ў 1527 па фундацыі Мацея Клочкі, у 1751 Ян Быхавец перадаў яго місіянерам. У 1763—85 узведзены мураваны касцёл, у 1818 перабудавана вежа. У 1866 пераабсталяваны пад правасл. царкву. У 1881 ён абгарэў, у 1883—84 пад наглядам арх. П.​Залатарова праводзіліся работы па яго аднаўленні. Касцёл — мураваны 1-нефавы, 1-вежавы крыжападобны ў плане будынак з 2 сакрысціямі абапал апсіды. Яго дамінанта — шмат’ярусная вежа. Развіты гарыз. пояс падзяляе аб’ёмы (акрамя апсіды) на 2 часткі, больш нізкая трактавана як цокаль. Аконныя праёмы лучковыя. Інтэр’ер касцёла аформлены пілястрамі і калонамі іанічнага і кампазітнага ордэраў, размаляваны пад мармур. У 2-й пал. 18 ст. перад касцёлам (па адзінай восі) узведзены 2-павярховы сіметрычны ў плане П-падобны мураваны будынак кляштара. Гал. фасад яго вылучаны рызалітам. Сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі.

Т.​В.​Габрусь.

Лыскаўскі Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў. Вежа касцёла.

т. 9, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)