узбудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узбуджу́ узбу́дзім
2-я ас. узбу́дзіш узбу́дзіце
3-я ас. узбу́дзіць узбу́дзяць
Прошлы час
м. узбудзі́ў узбудзі́лі
ж. узбудзі́ла
н. узбудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. узбудзі́ узбудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час узбудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. гл. будзіць.

2. каго-што. Прывесці ва ўзбуджальны стан.

У. хворага.

У. нервы.

3. што. Выклікаць, абудзіць у кім-н. якія-н. пачуцці, думкі, стан.

У. рэўнасць.

У. апетыт.

У. цікаўнасць.

4. што. Паставіць, вынесці на абмеркаванне, вырашэнне.

У. крымінальную справу.

У. пытанне.

|| незак. узбуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбудзі́ць сов.

1. разбуди́ть, подня́ть;

у. чалаве́ка — разбуди́ть (подня́ть) челове́ка;

2. (предложить на обсуждение, решение и т.п.) возбуди́ть;

у. спра́ву аб скасава́нні шлю́бу — возбуди́ть де́ло о расторже́нии бра́ка;

3. (привести в состояние нервного подъёма) возбуди́ть; взвинти́ть;

у. не́рвы — взвинти́ть не́рвы;

4. вы́звать, возбуди́ть (чувства, мысли и т.п.);

у. апеты́т — вы́звать аппети́т;

у. рэ́ўнасць — возбуди́ть ре́вность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.

1. Заставіць прачнуцца; разбудзіць. Ноч мінула. Надышла раніца. Холад узбудзіў амаль усіх. Чарот. [Сябар:] — Ну, што, Антоні, рыбу вудзіш? Заснеш, брат, потым і не ўзбудзіш. Колас. / у перан. ужыв. І вялікае жаданне ў людзей даць спаўна энергіі гораду, азарыць, узбудзіць тайгу. Мыслівец.

2. Паставіць, вынесці што‑н. на абмеркаванне, вырашэнне. Пецярбургская судовая палата ўзбудзіла супраць суполкі [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] судовую справу. Семашкевіч.

3. перан. Давесці да нервовага або прыўзнята-нервовага стану; усхваляваць. Аднак была ў ім [гэлефонным званку] і такая вестка, якая вельмі ўзбудзіла Дзяніса Рыгоравіча, прымусіла разгубіцца, пазбавіцца на імгненне дару мовы. Харкевіч.

4. перан. Выклікаць, абудзіць (пачуцці, думкі, стан і пад.). Узбудзіць рэўнасць. Узбудзіць апетыт. □ Адчуўшы, што ўзбудзіла ў маладым шафёру цікавасць, маладзіца .. выняла люстэрка і какетліва паправіла спадаўшыя на лоб завіткі. Хадановіч. Незвычайнае начное жніво ўзбудзіла ў Зінінай душы .. ўспаміны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуджа́ць, узбудзі́ць

1. (выклікаць) errgen vt, nregen vt, hervrrufen* vt, rizen vt;

узбуджа́ць падазрэ́нне Verdcht errgen [hervrrufen*];

2. (настройваць каго-н. супраць чаго-н.) ufreizen vt; ufstacheln vt; ufwiegeln vt (падбухторваць);

3. (прывесці ў стан нервовага пад’ёму) ufstacheln vt, ufpeitschen vt;

узбуджа́ць не́рвы die Nrven rizen;

узбуджа́ць хада́йніцтва ein Gesch inreichen;

узбуджа́ць зыск [іск, спра́ву] юрыд. inen Prozss nstrengen, ein Verfhren [ine Klge] inleiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўзбу́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (што).

Узбудзіць усіх, многіх.

П. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспали́ть сов., уст. (возбудить) узбудзі́ць, узру́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбу́джваць несов. буди́ть, поднима́ть; см. узбудзі́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узбудзіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзбу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Узбудзіць усіх, многіх. Паўзбуджваць дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)