узбу́джанасць, -і, ж.

Стан узбуджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбу́джанасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. узбу́джанасць
Р. узбу́джанасці
Д. узбу́джанасці
В. узбу́джанасць
Т. узбу́джанасцю
М. узбу́джанасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узбу́джанасць ж. возбуждённость, возбужде́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбу́джанасць, ‑і, ж.

Стан узбуджанага; усхваляванасць, узрушанасць. Трывога прайшла, засталася вясёлая ўзбуджанасць. Чорны. З самай раніцы ў тэхнікуме панавала тая атмасфера ўзбуджанасці, якая звычайна бывае ў дні, калі праходзіць размеркаванне выпускнікоў на працу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбу́джанасць ж. (стан) Errégung f -, -en, Áufregung f -, -en;

быць у ста́не мо́цнай узбу́джанасці in héftiger Áufregung sein, áufgeregt [héftig errégt] sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гара́чнасць, -і, ж.

Палкасць, нястрыманасць, узбуджанасць.

Г. натуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взви́нченность узбу́джанасць, -ці ж.; см. взви́нченный​ 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ірыта́цыя

(лац. irritatio)

узбуджанасць, усхваляванасць, узрушанасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

надры́ў, -ры́ву, м.

1. гл. надарваць.

2. Надарванае месца.

Вяроўка з надрывам.

3. перан. Празмернае фізічнае напружанне.

З надрывам працуе рухавік.

4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні пачуццяў.

Гаварыць з надрывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

Суняць свой непакой, узбуджанасць, супакоіцца.

Даведаўшыся пра гэта здарэнне, я доўга не магла з.

◊

Заспакоіцца на дасягнутым — дамогшыся пэўных поспехаў, страціць актыўнасць, энергію.

|| незак. заспако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)