узбе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

Падняцца бягом куды-н.

|| незак. узбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбе́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узбягу́ узбяжы́м
2-я ас. узбяжы́ш узбежыце́
3-я ас. узбяжы́ць узбягу́ць
Прошлы час
м. узбе́г узбе́глі
ж. узбе́гла
н. узбе́гла
Загадны лад
2-я ас. узбяжы́ узбяжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час узбе́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбе́гчы сов. взбежа́ть;

у. на трэ́ці паве́рх — взбежа́ть на тре́тий эта́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. узбег, ‑ла; заг. узбяжы; зак., на што.

1. Падняцца бягом куды‑н. уверх, на больш высокае месца, на вышыню. Узбегчы на трэці паверх. Узбегчы на пагорак. □ Лабановіч саскочыў з павозкі і ўзбег на ганак. Колас. // Імкліва ўз’ехаць (звычайна па вышыню). Грузавік у збег на ўзгорак. Гроднеў. // перан. Размясціцца на паверхні, што ідзе ўгору. Новыя гарадскія вуліцы ўзбеглі на бліжэйшыя пагоркі. В. Вольскі.

2. Бягом зайсці, трапіць куды‑н.; забегчы. Воўк узбег на поплаў. □ Стукнула брамка, і на двор узбегла дзяўчынка. Асіпенка. // Імгненна з’явіцца, выступіць; пабегчы. Крывавая падцечына ўзбегла на вока. Сабаленка. // перан. Раптоўна ўзнікнуць, з’явіцца, прыйсці. Узбег смутак на твар. □ І тут, як кажуць, мімаволі ўзбегла па памяць вядомая песня. Грамовіч. З даяркамі Андрэй па-свойму, крыху грубавата, мог і жартаваць, і смяяцца, і ляпнуць, што ўзбяжыць на язык. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбе́гчы emprlaufen* vi (s), heruflaufen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hinuflaufen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць);

узбе́гчы па ле́свіцы die Trppe hinuflaufen* [heruflaufen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узбяга́ць гл. узбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взбежа́ть сов. узбе́гчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбяга́ць несов. взбега́ть; см. узбе́гчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбяга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбягаць — узбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)