узбагаці́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -га́чаны; зак., каго-што.

1. Зрабіць багатым, заможным.

2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставе, змесце і пад.

У. сваю памяць.

|| незак. узбагача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбагачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбагаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узбагачу́ узбагаці́м
2-я ас. узбагаці́ш узбагаціце́
3-я ас. узбагаці́ць узбагаця́ць
Прошлы час
м. узбагаці́ў узбагаці́лі
ж. узбагаці́ла
н. узбагаці́ла
Загадны лад
2-я ас. узбагаці́ узбагаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час узбагаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узбагаці́ць сов., в разн. знач. обогати́ть;

вайна́ ўзбагаці́ла вае́нных прамысло́ўцаў — война́ обогати́ла вое́нных промы́шленников;

у. свой во́пыт — обогати́ть свой о́пыт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць багатым, заможным. [Паранены:] — Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам... Шамякін.

2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставу, зместу і пад. Новыя раманы ўзбагацілі літаратуру. Узбагаціць сваю памяць. □ — Што дала мне [мастацкая] студыя? Яна ўзбагаціла мяне тэхнікай. Сяргейчык. — Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбагаці́ць, узбагача́ць

1. beréichern vt; reich máchen (зрабіць багатым);

узбагаці́ць свой до́свед séine Erfáhrung beréicnera (чым-н. mit D);

2. горн., тэх. áufbereiten vt, ánreichern vt;

узбагаці́ць руду́ das Erz áufbereiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узбагача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узбагаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обогати́ть сов., в разн. знач. абагаці́ць, узбагаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбага́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узбагаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбагача́ць несов., в разн. знач. обогаща́ть; см. узбагаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЕСІРО́ЎКА (ням. Lasierung літар. пакрыццё палівай),

прыём тэхнікі жывапісу. На высахлыя шчыльныя слаі фарбы наносяць тонкія слаі празрыстых або паўпразрыстых фарбаў. Л. дазваляе змяніць, узмацніць або аслабіць колеравыя тоны, дасягнуць іх лёгкасці і гучнасці, узбагаціць каларыт, надаць яму большае адзінства і гармонію. Вядома са старажытнасці. Пашырана ў практыцы жывапісцаў 16—19 ст. як завяршальны этап стварэння карціны. У 20 ст. выкарыстоўваецца ў кірунках жывапісу, арыентаваных на класічную традыцыю.

т. 9, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)