Міжамерыканскі дагавор аб узаемнай дапамозе (1948) 4/573

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

узае́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узае́мны узае́мная узае́мнае узае́мныя
Р. узае́мнага узае́мнай
узае́мнае
узае́мнага узае́мных
Д. узае́мнаму узае́мнай узае́мнаму узае́мным
В. узае́мны (неадуш.)
узае́мнага (адуш.)
узае́мную узае́мнае узае́мныя (неадуш.)
узае́мных (адуш.)
Т. узае́мным узае́мнай
узае́мнаю
узае́мным узае́мнымі
М. узае́мным узае́мнай узае́мным узае́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сябро́ўства, -а, н.

Адносіны паміж кім-н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.

Вернае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаемаправе́рачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з узаемнай праверкай, прызначаны для яе. Узаемаправерачныя брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́жны, -ая, -ае.

1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

Д. калектыў.

Дружная сям’я.

2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

Д. смех.

Дружныя апладысменты.

Дружная вясна.

Дружна (прысл.) узяцца за работу.

|| наз. дру́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабраво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца па добрай волі, без прымусу; добраахвотны. Дабравольны ўзнос. Дабравольны пачын. // Заснаваны на прынцыпах узаемнай згоды. Дабравольнае аб’яднанне народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАБРАЦІ́МСТВА,

звычай родавага ладу, паводле якога двое ці некалькі людзей, якія не з’яўляліся сваякамі, з мэтай узаемнай падтрымкі ўступалі ў саюз, што адпавядаў кроўнай роднасці; суправаджаўся пэўнымі абрадамі.

т. 11, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыёпераклі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Радыёперадача, у якой удзельнічаюць папераменна некалькі радыёстанцый з мэтай узаемнай інфармацыі, абмену думкамі і пад. Радыёпераклічка гарадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябро́ўства, ‑а, н.

Адносіны паміж кім‑н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтэрэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад. Сяброўства з Вікай адкрыла .. [Лаўрыку] цэлы свет новых радасцей. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАКТ (ад лац. pactum дагавор, пагадненне),

тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рознага роду дагавораў міжнародных, як правіла, тых, што маюць вял. паліт. значэнне па пытаннях узаемнай або калектыўнай бяспекі, узаемадапамогі, ненападу і да т.п.

т. 11, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)