узаемаразуме́нне, -я, н.

Узаемнае разуменне і згода.

Атмасфера ўзаемаразумення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаемаразуме́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. узаемаразуме́нне
Р. узаемаразуме́ння
Д. узаемаразуме́нню
В. узаемаразуме́нне
Т. узаемаразуме́ннем
М. узаемаразуме́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узаемаразуме́нне ср. взаимопонима́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узаемаразуме́нне, ‑я, н.

Узаемнае разуменне і згода. У сям’і пануе лад і ўзаемаразуменне. □ Перагаворы праходзілі ў сяброўскай атмасферы і ў духу ўзаемаразумення. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемаразуме́нне н. gégenseitige Verständigung; Éinvernehmen n -s;

узаемаразуме́нне памі́ж наро́дамі Völkerverständigung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пала́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; зак., з кім.

Прыйсці да ладу, наладзіць узаемаразуменне, магчымасць сумеснага жыцця, дзейнасці.

П. з суседзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mutual [ˈmju:tʃuəl] adj. узае́мны;

mutual understanding узаемаразуме́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАНТА́КТ (ад лац. contactus дакрананне),

1) судакрананне, непасрэдная блізкасць да месца знаходжання чаго-н. ці каго-н.

2) Сувязь, узаемадзеянне, узгодненасць у рабоце; узаемаразуменне.

3) Паверхня, месца, зона судакранання чаго-н.

4) Судакрананне, злучэнне чаго-н. Напр., К. электрычны — злучэнне 2 праваднікоў, пры якім эл. ток можа ісці ад аднаго правадніка да другога; паверхня судакранання праваднікоў току ці прыстасаванне, якое забяспечвае такое злучэнне.

т. 7, с. 602

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

взаимопонима́ние узаемаразуме́нне, -ння ср., паразуме́нне, -ння ср.;

дости́чь взаимопонима́ния дасягну́ць узаемаразуме́ння (паразуме́ння).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Vö́lkerverständigung f -, -en узаемаразуме́нне памі́ж наро́дамі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)