узаемадзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Знаходзіцца ва ўзаемадзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаемадзе́йнічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узаемадзе́йнічаю узаемадзе́йнічаем
2-я ас. узаемадзе́йнічаеш узаемадзе́йнічаеце
3-я ас. узаемадзе́йнічае узаемадзе́йнічаюць
Прошлы час
м. узаемадзе́йнічаў узаемадзе́йнічалі
ж. узаемадзе́йнічала
н. узаемадзе́йнічала
Загадны лад
2-я ас. узаемадзе́йнічай узаемадзе́йнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узаемадзе́йнічаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узаемадзе́йнічаць несов. взаимоде́йствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узаемадзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць, знаходзіцца ва ўзаемадзеянні, дзейнічаць узгоднена. Жыццёвы вопыт большасці пісьменнікаў праз творы актыўна ўзаемадзейнічаў з вопытам чытача, які сам зведаў, што такое вайна. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемадзе́йнічаць zusámmenwirken vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

взаимоде́йствовать несов. узаемадзе́йнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

interact [ˌɪntərˈækt] v. (with) узаемадзе́йнічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zusámmenwirken vi дзе́йнічаць суме́сна [адначасо́ва], узаемадзе́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zusámmenarbeiten vi супрацо́ўнічаць, ра́зам працава́ць; вайск. узаемадзе́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

współdziałać

незак.

1. дзейнічаць супольна (разам); супрацоўнічаць;

2. узаемадзейнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)