1. Наладзіць сумеснае згоднае жыццё; зжыцца з кім‑н. — А мае развяліся, — сказала .. [Куліна] праз момант і паківала галавою. — Не ўжыліся.Чыгрынаў.Ужо месяц, як пакінула [гаспадароў] работніца — не ўжылася з Фядорай Антонаўнай.Пестрак.//перан. Спалучыцца, пачаць суіснаваць, узаемадзейнічаць. Хіба могуць ужыцца ў адным сэрцы нянавісць і каханне?Каваль.
2. Прывыкнуць да жыцця дзе‑н., у якіх‑н. умовах; звыкнуцца з чым‑н.; прыжыцца. Кірылу дзівіла толькі адно: як жа можна, каб з такім характарам і з такімі рукамі нельга было ўжыцца на адным месцы?Скрыган.
3. Глыбока асэнсаваць, пранікнуць у сутнасць чаго‑н. [Настаўнік:] — Трэба ўжыцца ў вобраз героя, бачыць яго перад сабою.Пальчэўскі.Да артыстаў маладых Не адразу ўдача прыйдзе: Цяжка ўжыцца ў ролі тых, Каго людзі ненавідзяць.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)