уду́маць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уду́маю уду́маем
2-я ас. уду́маеш уду́маеце
3-я ас. уду́мае уду́маюць
Прошлы час
м. уду́маў уду́малі
ж. уду́мала
н. уду́мала
Загадны лад
2-я ас. уду́май уду́майце
Дзеепрыслоўе
прош. час уду́маўшы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Надумаць, прыдумаць што‑н. Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе? Сачанка. // Уздумаць. [Віктар:] — Толькі не ўдумай яму [кіраўніку] сказаць гэта ў вочы — на ўсё жыццё ворага нажывеш... Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)