Удра́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Удра́нка
Р. Удра́нкі
Д. Удра́нцы
В. Удра́нку
Т. Удра́нкай
Удра́нкаю
М. Удра́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Удранка (р.), гл. Удра

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УДРА́, Удранка,

рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Рыбчанка (бас. р. Вілія). Даўж. 26 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Бяседы Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзв., вусце за 2,5 км на Пн ад г.п. Радашковічы.

т. 16, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)