Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
удо́він вдо́вий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
удо́він, ‑а.
Які належыць удаве, уласцівы ёй. Удовін сын. Удовіна гаспадарка. □ [Матруна] была дужаю кабетай, якая яшчэ не адчувала цяжару гадоў, але затое паспытала ўжо смаку ўдовінай долі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́він Wítwen-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ІВА́Н УДО́ВІН СЫН, Іван Падвей,
персанаж усх.-слав. чарадзейных казак, юнак-асілак. Сын царскай дачкі, якая нарадзіла яго ад падвею (ветру). Валодае незвычайнай сілаю, вял. розумам і маладзецкай адвагаю. Гераічныя рысы ў вобразе спалучаюцца настолькі цэласна, што ён становіцца падобным на быліннага героя-асілка. Казкам пра яго ўласціва вострая сац. накіраванасць: асілак змагаецца з царом (Змеем, Кашчэем) і інш. прыгнятальнікамі. Вобраз І.У.с. сустракаецца ў бел., рус. і ўкр. фальклоры.