удзялі́ць, удзялю́, удзе́ліш, удзе́ліць; удзе́лены; зак., што каму-чаму.

Аддаць, даць, выдзеліўшы з чаго-н.

У. частку гаспадаркі сыну.

У. увагу каму-, чаму-н.

|| незак. удзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. удзялю́ удзе́лім
2-я ас. удзе́ліш удзе́ліце
3-я ас. удзе́ліць удзе́ляць
Прошлы час
м. удзялі́ў удзялі́лі
ж. удзялі́ла
н. удзялі́ла
Загадны лад
2-я ас. удзялі́ удзялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час удзялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

удзялі́ць сов. удели́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзялі́ць, удзялю, удзеліш, удзеліць; зак., што.

Выдзеліць, аддзяліць частку, долю чаго‑н. для каго‑н. [Туравец:] — Я на цябе, Рыгор, вельмі спадзяюся. Таму і месца даў пагарачэй. — Бачу. Па знаёмству ўдзялілі. Мележ. // перан. Прысвяціць, аддаць у распараджэнне каму‑н. (пра час, увагу і пад.). [Марына Паўлаўна:] «Трэба разабрацца ў сваім часе, сабе і сыну крыху ўдзяліць яго»... Васілевіч. Мартын удзеліць .. [Аўгіні] столькі ўвагі, колькі патрабуюць дачыненні чалавека да чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удели́ть сов. удзялі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да удзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад удзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены; зак., што.

1. гл. кроіць.

2. перан. Удзяліць, з цяжкасцю выдзеліць для чаго-н.

В. вольную часіну.

В. сродкі на пакупку лесу.

|| незак. выкро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ува́га, -і, ДМ ува́зе, ж.

1. Сканцэнтраванасць думак ці зроку, слыху на чым-н.

Звярнуць увагу на што-н. Аднесціся з увагай.

Удзяліць увагу каму-н. Браць пад увагу.

У цэнтры ўвагі.

Увазе слухачоў! (г. зн. слухачы, звярніце ўвагу).

2. Клапатлівыя, чулыя адносіны да каго-, чаго-н.

Сяброўская ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

udzielić

зак. удзяліць, надзяліць, даць;

udzielić głosu — даць слова;

udzielić rady — даць параду;

udzielić pomocy — дапамагчы;

udzielić kredytu — даць крэдыт;

udzielić wywiadu — даць інтэрвю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)