угрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак. (разм.).

1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.

Ледзь угрэлі гэту печ.

2. без дап. Прыгрэць.

Угрэла сонца.

3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць.

У. каня.

4. каго, па чым і без дап. Ударыць чым-н., агрэць (груб.).

У. па патыліцы.

|| незак. уграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угрэ́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угрэ́ю угрэ́ем
2-я ас. угрэ́еш угрэ́еце
3-я ас. угрэ́е угрэ́юць
Прошлы час
м. угрэ́ў угрэ́лі
ж. угрэ́ла
н. угрэ́ла
Загадны лад
2-я ас. угрэ́й угрэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час угрэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

угрэ́ць сов., разг.

1. смочь нагре́ть; прогре́ть, согре́ть;

каб у. гэ́ту печ, трэ́ба шмат дроў — что́бы смочь нагре́ть (согре́ть, прогре́ть) э́ту печь, на́до мно́го дров;

2. пригре́ть;

яшчэ́ со́нца до́бра не ўгрэ́ла — ещё со́лнце хорошо́ не пригре́ло;

3. (утомить) упа́рить;

у. каня́ — упа́рить ло́шадь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угрэ́ць, угрэю, угрэеш, угрэе; зак.

Разм.

1. каго-што. Зрабіць, цёплым, нагрэць, сагрэць. Ледзь угрэлі гэту печ. Угрэць хату.

2. без дап. Прыгрэць. Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі. Колас.

3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць. Угрэць каня.

4. каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым‑н., агрэць. Угрэць па патыліцы. □ Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам. Сачанка. [Дзед] глядзеў, есці даваў, але ці вуха закруціць ці плескача ўгрэе. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрэ́ць разм erwärmen vt, ufwärmen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уграва́ць гл. угрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угре́ть сов., прост. угрэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увагрэ́ць сов., см. угрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да угрэць, увагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагрэ́ць, увагрэю, увагрэеш, увагрэе; пр. увагрэў, ‑грэла; зак.

Тое, што і угрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)