угру́зіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угру́жу угру́зім
2-я ас. угру́зіш угру́зіце
3-я ас. угру́зіць угру́зяць
Прошлы час
м. угру́зіў угру́зілі
ж. угру́зіла
н. угру́зіла
Загадны лад
2-я ас. угру́зь угру́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час угру́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

угру́зіць сов., разг. увязи́ть, завязи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угру́зіць, угружу, угрузіш, угрузіць; зак., каго-што.

Разм. Даць глыбока ўвязнуць, засесці ў чым‑н. ліпкім, сыпкім. Вось гэта грэбля — бяда і гора... Пакуль праедзеш яе — духі вытрасеш.., а ў мокрае лета і каня ўгрузіш, і сам, як д’ябал, у гразі выкачаешся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завязи́ть сов., разг.

1. угра́зіць, угру́зіць;

2. (в чём-л. узком) ушчамі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)