углядзе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угляджу́ся углядзі́мся
2-я ас. углядзі́шся угледзіце́ся
3-я ас. углядзі́цца углядзя́цца
Прошлы час
м. углядзе́ўся углядзе́ліся
ж. углядзе́лася
н. углядзе́лася
Загадны лад
2-я ас. углядзі́ся углядзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час углядзе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

углядзе́цца сов. всмотре́ться, присмотре́ться;

калі́ до́бра ўглядзе́цца, дык мо́жна заўва́жыць — е́сли хороше́нько всмотре́ться (присмотре́ться), то мо́жно заме́тить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

углядзе́цца, угляджуся, углядзішся, углядзіцца; углядзімся, угледзіцеся; зак.

Уважліва гледзячы, прыглядаючыся, пастарацца ўбачыць, разглядзець каго‑, што‑н. Нахіліўшыся з лодкі, я спрабую углядзецца ў ваду. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да угледзецца (у 1, 2 знач.), углядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаро́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак., у каго-што.

Не зводзячы вачэй, углядзецца ў каго-, што-н.; стаць пільным, накіраваным (пра вочы, позірк).

Чаго ты ў мяне ўтаропіўся? Яго позірк утаропіўся ўдаль.

|| незак. утаро́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да угледзецца (у 1, 2 знач.), углядзецца.

2. Абл. Заглядацца. — А дочухна мая, — пагладзіла Параска дзяўчынку па галаве, — рана табе, дзіцятка, углядацца ў хлопцаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у..., прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) накіраванасць дзеяння ўнутр прадмета або асяроддзя, напрыклад: убіць, увезці, уехаць, уплесці, упхнуць; 2) распаўсюджанне дзеяння на ўвесь аб’ект або на частку яго, напрыклад: увешаць, укачаць, утыкаць, удзяліць; 3) давядзенне дзеяння да пэўнага выніку, напрыклад: увязаць, угаварыць, угарнуць, укарміць, усаліць, узгодніць, умаліць; 4) працяканне дзеяння насуперак чаму‑н., напрыклад: уляжаць, усядзець, уцярпець; 5) аддзяленне часткі ад прадмета, змяншэнне або павелічэнне яго колькасці, аб’ёму, змяненне якасці, напрыклад: урэзаць, уцаніць, удвоіць, утроіць, усушыць; 6) устойлівасць дзеяння, напрыклад: устаяцца, угніцца, успацца, угневацца, улегчыся; 7) поўнае паглыбленне ў дзеянне, напрыклад: углядзецца, услухацца, учытанна, удумацца; 8) звычкі суб’екта, яго асаблівыя рысы, напрыклад: унадзіцца, ублытацца, ужыцца; 9) стан суб’екта, напрыклад: упіцца, угамавацца, узрушыцца; 10) узаемнасць дзеяння, напрыклад: угаварыцца, умовіцца, улюбіцца.

II. Ужываецца для ўтварэння прыслоўяў і абазначае: 1) месца, прастору, напрыклад: убок, уверх, угару, улева, управа, уверсе, унізе, удалі, увысі; 2) час, напрыклад: увосень, увясну, узімку, уначы, увечары; 3) меру і ступень, напрыклад: удвайне, утрайне; 4) спосаб дзеяння, напрыклад: употай, увачавідкі, угалоп, уголас, улегцы.

III. Утварае форму закончанага трывання дзеясловаў, напрыклад: уджаліць, укусіць, упісаць, уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)