углы́біцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. углы́блюся углы́бімся
2-я ас. углы́бішся углы́біцеся
3-я ас. углы́біцца углы́бяцца
Прошлы час
м. углы́біўся углы́біліся
ж. углы́білася
н. углы́білася
Загадны лад
2-я ас. углы́бся углы́бцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час углы́біўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

углы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак., у што.

1. Зайсці ў глыбіню чаго-н. або капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю.

У. ў лес.

Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў у зямлю.

2. перан. Засяроджвацца, цалкам аддацца чаму-н.; унікнуць у тонкасці чаго-н.

У. ў аналіз твора.

|| незак. углыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. углыбле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

углы́біцца сов., в разн. знач. углуби́ться;

у. ў зямлю́ — углуби́ться в зе́млю;

у. ў лес — углуби́ться в лес;

у. ў кні́гу — углуби́ться в кни́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

углы́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. Пранікнуць, прасунуцца ўглыб, унутр чаго‑н.; удацца. Хлопцы выйшлі на другі канец Зазыбаў і ўглыбіліся ў бярэзнік. Навуменка. Раптам зубр .. сышоў з дарогі і падаўся да статка, які ўжо даволі далёка углыбіўся ў лес. Краўчанка. // Капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю. Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў ў зямлю. // Стаць, зрабіцца больш глыбокім (пра вочы). Пан Вашамірскі пабляднеў. Вочы ўглыбіліся, сківіцы ходырам захадзілі. Бядуля.

2. перан. Засяродзіцца, цалкам аддацца якой‑н. справе. Васіль так углыбіўся ў свае думкі, што забыўся, дзе ён, куды ідзе. Колас. Прыйшоўшы ў калгас, я так углыбіўся ў севазвароты, што нават і забыўся аб усім. Кулакоўскі. Кавалёў з нецярпеннем узяў .. ліст, зірнуў на адрас, пазнаў родны почырк. Пісала жонка. Сеў ля стала, падсунуў лямпу і углыбіўся ў чытанне. Чарнышэвіч. // Унікнуць у тонкасці чаго‑н. Углыбіцца ў аналіз твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

углыбля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да углыбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.

Капаючы, углыбіцца ў што-н.; выкапаць укрыцце.

Пяхота ўкапалася ў зямлю.

|| незак. уко́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

углыбля́цца несов., в разн. знач. углубля́ться; см. углы́біцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забури́ться сов., горн.

1. (углубиться, сверля горную породу) углы́біцца, паглы́біцца, бу́рачы, свідру́ючы;

2. (сойти с рельсов, засесть в грунте) забуры́цца;

вагоне́тка сошла́ с ре́льсов и забури́лась вагане́тка сышла́ з рэ́ек і забуры́лася.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)