угамава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угаму́юся угаму́емся
2-я ас. угаму́ешся угаму́ецеся
3-я ас. угаму́ецца угаму́юцца
Прошлы час
м. угамава́ўся угамава́ліся
ж. угамава́лася
н. угамава́лася
Загадны лад
2-я ас. угаму́йся угаму́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час угамава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

угамава́цца сов., обл. (успокоиться) утихоми́риться, уходи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угамава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.

Абл.

1. Уціхамірыцца, супакоіцца. Пісар Васількевіч, як заўважыў Лабановіч, угамаваўся і паспакайнеў. Колас. Ціха ўсё наўкола. Угамавалася станцыя. Нават аматараў вечаровага шпацыру .. і то не відаць. Шынклер.

2. Утаймавацца, перастаць што‑н. рабіць. [Цётка:] На тым тыдні насілі ў Дараўку яйкі, масла і воўну... Яны ж [белапалякі] усё бяруць. Я не ведаю, калі яны ўгамуюцца... Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угамава́цца разм. sich berhigen; sich besänftigen (супакойвацца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

угамо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да угамавацца.

2. Зал. да угамоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у..., прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) накіраванасць дзеяння ўнутр прадмета або асяроддзя, напрыклад: убіць, увезці, уехаць, уплесці, упхнуць; 2) распаўсюджанне дзеяння на ўвесь аб’ект або на частку яго, напрыклад: увешаць, укачаць, утыкаць, удзяліць; 3) давядзенне дзеяння да пэўнага выніку, напрыклад: увязаць, угаварыць, угарнуць, укарміць, усаліць, узгодніць, умаліць; 4) працяканне дзеяння насуперак чаму‑н., напрыклад: уляжаць, усядзець, уцярпець; 5) аддзяленне часткі ад прадмета, змяншэнне або павелічэнне яго колькасці, аб’ёму, змяненне якасці, напрыклад: урэзаць, уцаніць, удвоіць, утроіць, усушыць; 6) устойлівасць дзеяння, напрыклад: устаяцца, угніцца, успацца, угневацца, улегчыся; 7) поўнае паглыбленне ў дзеянне, напрыклад: углядзецца, услухацца, учытанна, удумацца; 8) звычкі суб’екта, яго асаблівыя рысы, напрыклад: унадзіцца, ублытацца, ужыцца; 9) стан суб’екта, напрыклад: упіцца, угамавацца, узрушыцца; 10) узаемнасць дзеяння, напрыклад: угаварыцца, умовіцца, улюбіцца.

II. Ужываецца для ўтварэння прыслоўяў і абазначае: 1) месца, прастору, напрыклад: убок, уверх, угару, улева, управа, уверсе, унізе, удалі, увысі; 2) час, напрыклад: увосень, увясну, узімку, уначы, увечары; 3) меру і ступень, напрыклад: удвайне, утрайне; 4) спосаб дзеяння, напрыклад: употай, увачавідкі, угалоп, уголас, улегцы.

III. Утварае форму закончанага трывання дзеясловаў, напрыклад: уджаліць, укусіць, упісаць, уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)