уга́

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уга́ межд. ого́;

уга́, во які́ госць у нас! — ого́, вот како́й гость у нас!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уга́, выкл.

Ужываецца пры выяўленні, паказе чаго‑н. значнага, цікавага або нечаканага ў значэнні: вось як, вось яно як, вось яно што. Уга, во які госць у нас, гаворыць .. [Даніла] сваім вечна спакойным І роўным голасам І сунімаецца ў парозе, каб напіцца вады. Скрыган. І павага мне — уга! — Ад сыноў у хаце. Бялевіч. Другі б уга як нос задраў, а Васіль Кузьміч і віду не падаў, што нешта здарылася. Лобан. Уга, брыгадзір сімфонію слухае! — засмяяўся Пецька. Мыслівец. // у знач. вык. Многа, даволі; колькі хочаш. Нядаўна прачытаў адзін «раман»... Вады — уга! Вады — даволі! А солі, неабходнай солі — І каліва няма. Валасевіч. Гэта ў іх тут, у пасёлку, нічога цікавага няма, ды і на станцыі таксама, а ў Маскве — уга! Васілёнак. // Ужываецца пры пярэчанні, адмаўленні чаго‑н. у значэнні: не, не так. — Цішэй! — пачуўся прарэзлівы голас. — Могуць немцы поезд спыніць і выкінуць усіх нас адсюль. — Уга! — запярэчыў другі. — Будуць яны з намі валаводзіцца, ім цяпер сваю б шкуру ўратаваць! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уга́! выкл oh!, oh!; nan! (са здзіўленнем)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уга́каць

‘гаварыць "уга"’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. уга́каю уга́каем
2-я ас. уга́каеш уга́каеце
3-я ас. уга́кае уга́каюць
Прошлы час
м. уга́каў уга́калі
ж. уга́кала
н. уга́кала
Загадны лад
2-я ас. уга́кай уга́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час уга́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

яхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і яхідна ​1 (у 2 знач.). [Палатна:] — Уга... знайшлі ціхоню... Гэта не дзед, а яхіда чыстая. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

he

1. га;

he ? — га?;

2. уга; эх; вось дык; ну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ліхту́га ’бедства, няшчасны выпадак’ (БРС), ’перасыханне рэчкі’ (стаўб., Жд. 2). Беларускае. Магчыма, з ліхата ’зло, няшчасце’ пры дапамозе суфікса уга (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРЫГО́РЫЙ XIII

(Gregorius; свецкае Уга Банкампаньі; Ugo Boncompagni; 1.1.1502, г. Балоння, Італія — 10.4.1585),

рымскі папа з 1572. Натхніцель контррэфармацыі ў еўрап. дзяржавах. Падтрымліваў франц. католікаў у іх барацьбе з гугенотамі, садзейнічаў узмацненню езуітаў. Імкнуўся пашырыць каталіцызм у Расіі, Японіі, Кітаі. Грыгорый XIII правёў рэформу календара (1582), ад яго імя назва стылю — грыгарыянскі.

т. 5, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вятру́га ’моцны вецер’ (Байк. і Некр., КТС). Укр. вітрюга ’тс’ (Грынч.). Ад асновы ветр‑ і суф. уга, у дадзеным выпадку з узмацняльным адценнем. Адносна словаўтварэння гл. Слаўскі, SP, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)