УВЕ́К, Укек,
адзін з гал. гарадоў Залатой Арды ў 13—14 ст. Знаходзіўся каля вусця р. Увекаўка паблізу сучаснага г. Саратаў. У пач. 14 ст. чаканіў свае манеты. Руіны У. даследавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Знойдзены рэшткі будынкаў, лазняў, мячэцей, палацаў, ганчарныя печы, мусульм. некропалі; маўзалей 14 ст. з багатым жаночым пахаваннем, хумы для вады і збожжа, кераміка, фрагменты каменных пасудзін, кафля, водаправодныя трубы, сярэбраныя і медныя залатаардынскія манеты, бронзавыя ідальчыкі, крыжы і інш.
т. 16, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)