Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
увачаві́дкінареч.
1. на глаза́х;
даро́га ўвачаві́дкі падсыха́ла — доро́га на глаза́х подсыха́ла;
2. воо́чию;
уба́чыць (упэ́ўніцца) у. — уви́деть (убеди́ться) воо́чию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
увачаві́дкі, прысл.
1. Хутка, на вачах. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі.Васілевіч.Па стрэхах хат .. снег ужо растае і салома падсыхае ўвачавідкі.Брыль.Увачавідкі раслі новыя вёскі, людзі вылазілі з гіблых зямлянак, спраўлялі наваселлі.Дуброўскі.Марыва туману ўвачавідкі рабілася празрыстым, пачало паступова раставаць.Краўчанка.// Імгненна. Твар старшыні ўвачавідкі наліваўся крывёю.Сабаленка.Збялеў хлапец увачавідкі.Бачыла.
2. Сваімі вачамі, асабіста; наглядна. Упэўніцца ў праўдзе ўвачавідкі. □ Сяляне ўвачавідкі ўбачылі, што грамадой ім [пад сілу] любая задача.Навуменка.І вось цяпер, перагортваючы старонкі старых блакнотаў, нібы ўвачавідкі бачыш тыя незабыўныя сустрэчы.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увачаві́дкіпрысл.
1. (навачах, хутка) vor áller Áugen;
2. (сваімівачамі) mit éigenen Áugen;
увачаві́дкі перакана́ццачым-н. sich mit éigenen Áugen von etw. (D) überzéugen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
наяву́нареч. ная́ве; (в действительности) у сапра́ўднасці; (воочию)увачаві́дкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
знервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., каго.
Давесці да хваравіта-зласлівага, нервознага стану. Усё гэта так .. знервавала [Сідора], так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца худым, хударлявым. Накупляй паперы болей І чарнілам запасіся, Каб худзелі пісьманосцы, Ношкі носячы мне пісем.Панчанка.[Максім:] — [Давід] увачавідкі губляе сілы і худзее ўсё больш.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прата́ліна, ‑ы, ж.
Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля. Снег сыходзіў дружна і хутка. Увачавідкі вырасталі на палях чорныя праталіны зямлі.Краўчанка.// Месца, якое растала (на замёрзлай шыбе). Прахукаць праталіну на шыбе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блакітнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Светла-блакітнага колеру або з блакітным адценнем. А на маленькіх крыштальных лужынках увачавідкі паяўляліся танюсенькія, блакітнаватыя марозныя стрэлкі.Асіпенка.І зноў цягнецца за машынай шлейф пылу і слабы блакітнаваты дымок.Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)