уваскрашэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. уваскрашэ́нне
Р. уваскрашэ́ння
Д. уваскрашэ́нню
В. уваскрашэ́нне
Т. уваскрашэ́ннем
М. уваскрашэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уваскрашэ́нне ср. воскреше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уваскрашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уваскрашаць — уваскрэсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскрашэ́нне н. перан. Wíederbelebung f -, Wíedererwachen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уваскрэ́сіць, -э́шу, -э́сіш, -э́сіць; -э́шаны; зак.

1. каго-што. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць.

2. перан., каго (што). Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.

3. перан., каго-што. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

resurrection [ˌrezəˈrekʃn] n.

1. eccl. the Resurrection уваскрэ́сенне Хрыста́; уваскрэ́сенне з мёртвых

2. аднаўле́нне; адраджэ́нне; уваскрашэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Áuferstehung f - уваскрашэ́нне; паўста́нне з мёртвых; перан. тс. адраджэ́нне;

die ~ Chrísti рэл. Уваскрашэ́нне Хрысто́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СЕБАСЦЬЯ́НА ДЭЛЬ П’ЁМБА [Sebastiano del Piombo; сапр. Лучані (Luciani); каля 1485, г. Венецыя, Італія — 21.6.1547],

італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Дж.​Беліні. Раннім творам, створаным пад уплывам Джарджоне і Тыцыяна, уласцівы прасветлена-лірычны лад (створкі аргана з выявамі 4 святых для царквы Сан-Барталамеа аль Рыяльта, карціна для гал. алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі). З 1511 працаваў у Рыме, дзе зблізіўся з Рафаэлем; работы адметныя больш строгім і ўраўнаважаным характарам пры захаванні гучнасці каларыту, уласцівага венецыянскай школе жывапісу. фрэскі на віле Фарнезіна (1511), партрэт рымлянкі (т.зв. «Даратэя», каля 1515) і інш. З 2-й пал. 1510-х г. пад уплывам Мікеланджэла яго творы набылі падкрэслена драм. афарбоўку («Уваскрашэнне Лазара», 1519). Работы, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, вызначаюцца змрочнай жорсткасцю вобразнага ладу, які выявіў крызіс маст. прынцыпаў Высокага Адраджэння («Нясенне крыжа», 1537). У 1540-я г. для сабора Санта-Марыя дэла Пачэ ў Рыме выканаў буйную манум. кампазіцыю «Сустрэча Марыі і Елізаветы».

Я.​Ф.​Шунейка.

Себасцьяна дэль П’ёмба. Нясенне крыжа. 1537.

т. 14, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

воскреше́ние

1. уваскрашэ́нне, -ння ср., ажыўле́нне, -ння ср.;

2. адраджэ́нне, -ння ср.;

3. аднаўле́нне, -ння ср.; см. воскреша́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Erstéhung f -, -en

1) узнікне́нне

2) адраджэ́нне, ажыўле́нне, уваскрашэ́нне

3) набыццё, купля́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)