увартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Усцерагчы.

У. ад злодзеяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увартава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уварту́ю уварту́ем
2-я ас. уварту́еш уварту́еце
3-я ас. уварту́е уварту́юць
Прошлы час
м. увартава́ў увартава́лі
ж. увартава́ла
н. увартава́ла
Загадны лад
2-я ас. уварту́й уварту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час увартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увартава́ць сов. укарау́лить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Усцерагчы. Вартаваў ён людскі супакой, Толькі дзе там яго ўвартуеш. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)