убо́ства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. убо́ства
Р. убо́ства
Д. убо́ству
В. убо́ства
Т. убо́ствам
М. убо́стве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

убо́ства, -а, н.

1. Беднасць, галеча, жабрацкае жыццё.

2. Фізічны недахоп, выродлівасць.

У. гарбуна выклікала літасць і спагаду.

3. перан. Духоўная абмежаванасць, пасрэднасць.

У. думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убо́ства ср. убо́жество, нищета́ ж.; бе́дность ж.; ску́дность ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убо́ства, ‑а, н.

1. Уласцівасць і стан убогага. Убоства жыцця. Убоства душы. Разумовае ўбоства. □ З агідай бічаваў паэт духоўнае ўбоства ў вершах «Званковы валет». Лойка. Дзяцінства і юнацтва Змітрака Бядулі прайшлі ў вясковай глушы, і на яго светапоглядзе, на яго духоўным развіцці як чалавека і паэта адчуваўся ўплыў як перадавых тэндэнцый часу, так і ўбоства правінцыяльнай рэчаіснасці. Каваленка.

2. Крайняя беднасць, галеча, жабрацтва. Давесці да ўбоства. // Непрыглядны выгляд; непрыгожасць. Зрэшты,.. [дзяўчына] была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару, і какецтва яе, нягледзячы на вопыт і тэхніку, толькі падкрэслівала ўбоства. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́ства н. rmseligkeit f -, Ärmlichkeit f - (галеча); Dürftigkeit f -, (нястача, беднасць); Kärglichkeit f, Krgheit f - (скупасць, скнарнасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

убо́жество убо́ства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

żebractwo

н. жабрацтва, убоства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

meanness [ˈmi:nnəs] n.

1. по́дласць, ні́засць

2. ску́пасць

3. пасрэ́днасць; убо́ства

4. бе́днасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

poorness [ˈpɔ:nəs, ˈpʊənəs] n.

1. бе́днасць; недастатко́васць

2. мізэ́рнасць; убо́ства

3. сла́басць (пра здароўе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скудоу́мие ср., уст. разумо́вае ўбо́ства, прыдуркава́тасць, -ці ж., убо́ства ду́мкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)